Урад зацвердзіў Палажэнне аб кампенсацыі выдаткаў на электразабеспячэнне жылля
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2020 г. № 403 зацверджана Палажэнне аб кампенсацыі грамадзянам расходаў на электразабеспячэнне эксплуатуемага жыллёвага фонду.
Дадзенае Палажэнне падрыхтавана ў развіццё Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2020 г. № 127 «Аб кампенсацыi расходаў на электразабеспячэнне эксплуатуемага жыллёвага фонду», яно тлумачыць парадак ўключэння ў спісы на пакрыццё расходаў на электразабеспячэнне эксплуатуемага жыллёвага фонду і парадак прыняцця рашэння аб кампенсацыі выдаткаў. Пастанова ўступае ў сілу 17 ліпеня 2020 года.
Пастанова афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.